Размеркаванне: пан альбо прапаў

Калі ты студэнт і пакутуеш ад думак пра размеркаванне, БАСС запрашае на кансультацыю “Размеркаванне: пан альбо прапаў”.

Каманда HeadHunter BOSS гатовая дапамагчы табе:

  • калі ты выпускнік альбо проста неабыякавы студэнт і цябе хвалюе, як пройдзе тваё размеркаванне;
  • калі ты малады спецыяліст, які хоча нешта змяніць у сваёй абавязковай адпрацоўцы, але не ведае як.

У праграме мерапрыемства:

  • разгляд асноўных пытанняў заканадаўства аб размеркаванні;
  • разбор найбольш частых праблем пры размеркаванні;
  • асвятленне вопыту праграмы ў 2015 годзе;
  • юрыдычная кансультацыя па хвалюючых цябе пытаннях!

Фінансавыя ўмовы

Арганізацыйны ўнёсак – 40 000 рублёў (часткова кампенсуе арэнду памяшкання і кава-паўзу).

Мерапрыемства адбудзецца 30 студзеня. Пачатак а 14:00.

Сачыць за абнаўленнямі мерапрыемства можна па спасылцы.

Каардынатар – Анастасія Малікава (+37529 8429153), кансультант-эксперт – Крысціна Мурашова (+37529 6150324).

Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна запоўніць заяўку.

Дэдлайн – 30 студзеня.