Разнастайнасць грамадства як каштоўнасць

MitOST запрашае актыўных грамадзян прыняць удзел у ІІ Еўрапейскім Форуме – Active Citizenship.

Калі: кастрычнік 2016 – люты 2017.

Тэма Форума 2016 – Diversity & Inclusion;

Расклад сустрэч Форума:

  1. 4 – 8 кастрычніка – Грузія, Тбілісі – Фестываль (воркшопы, дыскусіі, фільмы, выставы і канцэрты);
  2. 7-дзённая паездка – магчымасць пашырыць веды а прымаючай арганізаціі і а сацыяльна-эканамічным стане і культурных рэаліях рэгіёна;
  3. фінальная сустрэча – Берлін, люты 2017.

Мэтавая аўдыторыя:

  • прадстаўнікі НДА і даследчых цэнтраў, сацыяльныя прадпрымальнікі, трэнеры і фасілітатары, дзяржаўныя служачыя і палітыкі;
  • напрамак дзейнасці звязаны з тэматыкай мерапрыемства;
  • краіна пражывання: Еўразвяз і суседнія краіны, уключна Ўсходняе партнёрства, Расія, Егіпет і Туніc.

Працоўная мова – ангельская.

Фінансавыя ўмовы:

Агранізатары пакрываюць выдаткі на транспарт і пражыванне.

Дэдлайн падачы заяўкі – 10 жніўня 2016.

Па пытаннях можна звяртацца на паштовую скрыню oerters(at)mitost.org (Катрын Остэрс).

Больш падрабязнасцей па спасылцы.