Рыхтуйся да лета восенню: міжнародная школа ў Осла

University of Oslo запрашае на міжнародную летнюю школу, каб пашырыць свае акадэмічныя веды і развіць узаемапаразуменне паміж рознымі культурамі.

Перыяд – 24 чэрвеня – 4 жніўня 2017 года. Лакацыя – Осла, Нарвегія.

Летняя школа ISS з’яўляецца навуковым цэнтрам для навучання ў міжнародным кантэксце, а таксама форумам для ўмацавання міжкультурнага ўзаемаразумення. Яна накіравана на развіццё і перадачы ведаў, узаемаразумення паміж людзьмі розных культур. Гэтая мэта знаходзіць сваё адлюстраванне ў дэвізе ISS: “Шэсць тыдняў акадэмічных дасягненняў і міжнароднага ўзаемаразумення”.

Навучанне адбываецца на працягу 6 тыдняў па адной абранай праграме. Усяго іх 23 па розных напрамках. Напрыканцы неабходна здаць іспыт. Таксама выдаецца сертыфікат, у якім пазначаецца колькасць вывучаных ECTS.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • акадэмічная адукацыя і прафесійны досвед павінны мець дачыненне да тых курсаў, на якіх студэнт хоча навучацца;
  • выдатнае валоданне ангельскай мовай.

Неабходныя дакументы:

  • копія пашпарта;
  • дакумент, які пацвярджае ўзровень ангельскай мовай;
  • копія дыплома з адзнакамі;
  • матывацыйны ліст;
  • рэкамендацыйны ліст;
  • запоўнены бланк заяўкі;
  • CV.

Фінансавыя ўмовы

Ёсць магчымасць атрымаць стыпендыю, якая пакрывае кошт праграмы, пражывання ў кампусе, выдаткі на навучальныя матэрыялы. Таксама ёсць магчымасць атрымаць грант, які пакрывае кошт пералёту.

Запоўніць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн для тых, хто жадае атрымаць стыпендыю, – 1 лютага 2017 года. Для ўсіх астатніх – 1 сакавіка 2017 года.