Салідарнасць без меж: летняя школа ў Польшчы

Летняя школа “Салідарнасць без меж” на тыдзень запрашае ў Варшаву.

Школа ўяўляе сабой 7-дзённае мерапрыемства, у межах якога ўдзельнікі будуць вывучаць метадалагічныя і тэарэтычныя аспекты транснацыянальнай салідарнасці.

Калі: 3-9 ліпеня 2017 года.
Дзе: Варшава, Польшча.

Тэматыка школы:

  • прававыя асновы салідарнасці ЕЗ;
  • аналіз салідарнасці;
  • даследванні Транснацыянальных альтэрнатыўных арганізацый;
  • салідарнасць у грамадскім дыскурсе.

Студэнты атрымаюць магчымасць паўдзельнічаць у семінарах і трэнінгах еўрапейскіх навукоўцаў, праца якіх вельмі шчыльна звязана з акрэсленай тэматыкай. Студэнты змогуць атрымаць рэкамендацыі і каментары да сваіх прац.

Па заканчэнні кожны ўдзельнік атрымае сертыфікат.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць студэнтам магістратуры ці аспірантуры ў любой краіне свету, вывучаць паліталогію, сацыялогію, эканоміку, сродкі масавай інфармацыі, геаграфію, анграпалогію, адукацыю;
  • добра валодаць ангельскай мовай.

Для ўдзеле неабходна запоўніць заяўку і даслаць яе на адрас transsol@uw.edu.pl. Сюды ж можна задаваць пытанні.

Фінансавыя ўмовы

Удзел бясплатны. Чатыром удзельнікам будзе аплочана пражыванне падчас навучання.

Дэдлайн – 15 студзеня 2017 года.

Падрабязнасці – па спасылцы.