Што пра нас раскажуць біятэхналогіі: публічная лекцыя

Лятучы ўніверсітэт і Міжнародны кансорцыум “ЕўраБеларусь” запрашаюць на публічную прамову філосафа, прафесара Дэпартамента сацыяльных  і палітычных навук ЕГУ Таццяны Шчытцовай “Маральная эўрыстыка біятэхналагічнага развіцця”.

Лекцыя адбудзецца 21 снежня а 18.30 у галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а). Уваход вольны!

Cацыягуманітарныя (у тым ліку філасофскія) дыскусіі, якія вядуцца вакол новых адкрыццяў у галіне біятэхналогій, найчасцей за ўсё сканцэнтраваны на этычных праблемах і сацыяльных рызыках як наступствах гэтых адкрыццяў. Сцвярджаецца, што сучаснае біятэхналагічная развіццё пагражае нашаму базаваму самаразуменню, якое інтуітыўна схопліваецца намі ў паняцці «чалавечая годнасць».

Не адмаўляючы слушнасці гэтага крытычнага падыходу, прапануем паглядзець на гэта з іншага боку і паразважаць пра ўнікальны эўрыстычны эфект, які нясуць некаторыя біятэхналагічныя навацыі для маральнага самаразумення. Так што ж важнага пра нас саміх могуць расказаць біятэхналогіі?