“Што я ведаю пра Еўропу?” Праверым?

Пачынаецца прыём заявак на ўдзел у Нацыянальным конкурсе моладзевых каманд “Што я ведаю пра Еўропу?“.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаецца вучнёўская моладзь і маладыя жыхары Беларусі 16-19 гадоў, якія цікавяцца пытаннямі гісторыі і сучаснасці Еўропы, беларуска-еўрапейскімі сувязямі, гісторыяй сваёй краіны ў еўрапейскім кантэксце.

Для таго, каб паўдзельнічаць у конкурсе, неабходна сабраць каманду аднадумцаў з 5 чалавек у сваёй навучальнай установе, горадзе, мястэчку ці вёсцы, моладзевай суполцы ці арганізацыі і да 20 кастрычніка 2016 года падаць заяўку на ўдзел у конкурсе праз е-адрас igken11@gmail.com.

У заяўцы просьба пазначыць:

  • назву каманды;
  • мясцовасць;
  • назву навучальнай установы і/ці моладзевай арганізацыі, якую прадстаўляе каманда (па жаданні);
  • імёны і прозвішчы 5 гульцоў каманды, з пазначэннем датаў іх нараджэння (дата нараджэння павінна быць не ранейшай за 1.01.1997) і пазначэннем, хто з’яўляецца капітанам;
  • кантактныя дадзеныя капітана для аператыўнай сувязі з аргкамітэтам (нумар мабільнага тэлефону і адрас электроннай пошты).

Напачатку лістапада ў розных гарадах Беларусі пройдуць паўфінальныя інтэлектуальныя гульні, якія вызначаць 3 каманды-фіналісткі. А ў пачатку снежня 2016 года ў старажытнай Вільні адбудзецца фінальная гульня, якая вызначыць пераможцу сёлетняга конкурсу.

Падрабязнасці – па спасылцы.