Штогадовая стыпендыя для навучання ў Нідэрландах

Універсітэт Утрэхта прапануе каля 25 стыпендый для навучання па розных спецыяльнасцях.

Спецыяльнасці:

  • бакалаўрыят – эканоміка, бізнэс, навукі і вольныя мастацтвы;
  • магістратура – навукі пра зямлю, гуманітарныя, прыродазнаўчыя і сацыяльныя навукі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • прыналежаць да топ 10% падчас навучання;
  • быць грамадзянінам краіны па-за межамі Еўразвязу / Еўрапескай эканамічнай прасторы;
  • атрымаць школьнае навучанне / ступень бакалаўра па-за межамі Нідэрландаў;
  • падаць заяўку на адну з міжнародных магістарскіх праграм, якія пачынаюцца з 1 верасня 2017. Увага: не ўсе праграмы навучання ўдзельнічаюць у стыпендыяльнай падтрымцы.

Фінансавыя ўмовы

Удзельнікам стыпендыяльнай праграмы пакрываюцца выдаткі на навучанне, а таксама выдаецца стыпендыя ў памеры 10 000 еўра на аплату жылля.

Неабходныя дакументы

Спачатку кандыдатам трэбы падаць заяўку на адпаведную магістарскую праграму (да 1 лютага, на некаторыя праграмы – да 1 снежня). Пасля гэтага апліканты атрымаюць магчымасць падаць заяўку на стыпендыю.

Дэдлайн падачы заяўкі — 1 лютага, у некаторых выпадках — 1 снежня.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.