Стаць бліжэй да Нямеччыны роўна за адзін год

Навуковы фонд Парламенту Берліна з 1994 года падтрымлівае маладых навукоўцаў і прапануе ім стыпендыі.

Мэта стыпендыяльнай праграмы – падтрымаць сяброўскія кантакты з краінамі, якіх закранула Другая сусветная вайна, паглыбіць і пабудаваць новыя партнёрскія сувязі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • прафесійная кваліфікацыя;
  • удзел у грамадзянскім жыцці сваёй краіны.

Стыпендыяты на працягу аднаго года будуць атрымоўваць досвед у навуковых колах Берліна, а таксама бліжэй знаёміцца з культурай, ладам жыцця і жыхарамі горада.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыю атрымаюць 15 чалавек. Штомесяц яны будуць атрымоўваць стыпендыю памерам 1100 еўра (для выпускнікоў ВНУ) і 1630 еўра (для аспірантаў), з іх 330 еўра пойдуць на аплату Міжнароднага вучэбнага цэнтра Берліна. Апроч гэтага, кампенсуюцца выдаткі на падарожжа ў Берлін і дадому.

Дэдлайн – 15 снежня 2016 года.

Падрабязней пра праграму і неабходныя дакументы можна знайсці тут.