Стажыроўка для студэнтаў у UNDP!

UNDP у Беларусі запрашае студэнтаў на стажыроўку.

Працягласць стажыроўкі – мінімум 6 тыдняў, максімум – паўгады.

Працоўныя мовы – русская і ангельская.

Тыповыя заданні для інтэрнаў складаюцца з:

  • правядзення даследаванняў;
  • напісання дакументаў;
  • упарадкавання інфармацыі;
  • дапамогі ў арганізацыі канцерэнцый, форумаў ды іншых супольных івэнтаў;
  • публікацыі гісторый / лепшых практык.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • быць студэнтам магістратуры альбо больш высокай ступені адукацыі;
  • ці быць студэнтам апошняга акадэмічнага года навучання.

Каб стаць інтэрнам у арганізацыі, неабходна:

  • запоўніць аплікацыйную форму;
  • далучыць да яе CV;
  • прадставіць ліст, які падцвярджае, што кандыдат з’яўляецца студэнтам, і ў якой пазначана, калі ён сканчае навучанне.

Заяўкі прымаюцца на працягу ўсяго года.

Інтэрн можа праходзіць стажыроўку як на часткова, так і поўны працоўны дзень. Стажыроўка не аплочваецца.

Падрабязнасці і неабходныя для падачы заяўкі дакументы можна адшукаць па спасылцы.