Стажыроўка і Бундэстаг чакаюць!

Бундэстаг ізноў прапаноўвае стажыроўкі для маладых беларусаў.

Перыяд – з 1 сакавіка па 31 ліпеня 2017 года.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • беларускае грамадзянства;
  • скончаная вышэйшая адукацыя (бакалаўр, спецыяліст, магістр);
  • добрае валоданне нямецкай мовай;
  • арыентаванне ў нямецкай палітыцы, бізнэсе, гісторыі;
  • сфера дзейнасці: дзяржаўная служба, медыі, палітыка, НДА, вышэйшая адукацыя і інш;
  • узрост – да 30 гадоў (дата нараджэння – пазней за 1 сакавіка 1986 года).

Фінансавыя ўмовы

Абраныя кандыдаты штомесяц будуць атрымліваць стыпендыю памерам 500 еўра. Таксама ім кампенсуюцца выдаткі на дарогу, медыцынскае страхаванне. Да таго ж забяспечваецца пражыванне стыпендыятаў (бясплатнае месца ці кампенсацыя выдаткаў памерам 300 еўра штомесяц).

Неабходныя дакументы:

  • запоўненая анкета;
  • матывацыйны ліст (не больш за 2 старонкі);
  • пасведчанне аб сканчэнні адукацыі;
  • вельмі добрае валоданне нямецкай мовай і афіцыйнае падцверджанне сертыфікатам;
  • 2 рэкамендацыйныя лісты;
  • пашпартны фотаздымак у электронным выглядзе;
  • копія пашпарта.

Больш падрабязная інфармацыя і дэталёвы спіс патрабаванняў да заяўкі – на сайце.

Дэдлайн – 30 чэрвеня 2016 г.