Стажыроўка на амерыканскім тэлебачанні

KPRC Channel 2 (Х’юстан, ЗША) прапануе студэнтам пашырыць свае практычныя навыкі ў галіне камунікацыі падчас стажыроўкі ў розных аддзелах тэлеканалу.

Дзе: Х’юстан, ЗША.
Перыяд: стажыроўка можа адбывацца увесну, восенню (4 месяцы) ці ўлетку (2 месяцы).

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • студэнты, старэйшыя за 18 гадоў;
  • студэнты акрэдытаваных універсітэтаў, якія навучаюцца мінімум на другім курсе;
  • адукацыя ў сферы, якая мае дотык да працы на тэлебачанні ці да маўлення;
  • абавязкова: дамашні ўніверсітэт павінен залічыць стажыроўку ў якасці іспыту, заліку ці навуковай/дыпломнай працы.

Неабходныя дакументы:

  • рэзюме;
  • матывацыйны ліст (трэба пазначыць, у якім аддзеле кандыдат жадае праходзіць стажыроўку – надвор’е, спорт, навіны, а таксама час, калі ён/яна будзе праходзіць стажыроўку) ;
  • ліст ад навуковага кіраўніка або дэкана факультэта пра тое, што стажыроўка будзе залічана як іспыт, залік ці іншае;
  • запоўненая рэгістрацыйная форма.

Стажыроўка аплочваецца.

Усе дакументы трэба даслаць Елізабет Нава на enava@kprc.comДэдлайн для вясенняй стажыроўкі – 18 лістапада 2016.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.