Стажыроўка ў асветніцкай арганізацыі

Міжнароднае асветніцкае грамадскае аб’яднанне “АКТ” запрашае на стажыроўку студэнтаў і студэнтак, а таксама выпускнікоў у галіне паліталогіі, юрыспрудэнцыі, эканомікі і камунікацый, тых, хто гатовы развівацца, атрымліваць досвед і дапамагаць іншым.

Стажыроўка мае на мэце:

  • вывучэнне дзяржаўнай палітыкі і заканадаўчых актаў, якія рэгулююць дзейнасць няўрадавых некамерцыйных арганізацый у Беларусі;
  • складанне аналітычных дакументаў уплыву (лістоў, запытаў, аналітычных запісак, абгрунтаванняў);
  • падрыхтоўку прапановаў па паляпшэнні ўмоваў дзейнасці НДА.

Падчас стажыроўкі кандыдаты змогуць прымяніць свае тэарэтычныя веды на практыцы і атрымаць прафесійны досвед у сферы ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі структурамі, органамі ўлады; пазнаёміцца з вядучымі экспертамі ў сферы грамадзянскай супольнасці.

Стажыроўка працягнецца 2-3 месяцы, загружанасць – 6-8 гадзін на тыдзень. Вольны графік. Існуе магчымасць дыстанцыйнай працы пры абавязковай асабістай сустрэчы раз на тыдзень у мінскім офісе арганізацыі.

Пры паспяховым праходжанні стажыроўкі кандыдаты атрымаюць рэкамендацыйныя лісты і магчымасць прымаць удзел у розных адукацыйных праграмах.

Каб трапіць на стажыроўку, неабходна запоўніць анлайн-заяўку.

Дэдлайн – 20 чэрвеня 2016 года.