Стажыроўка ў Міжнародным Камітэце Чырвонага Крыжа

Міжнародны Камітэт Чырвонага Крыжа дае магчымасць прайсці поўначасовую стажыроўку ў аддзеле ўнутраных камунікацый у Жэневе. Стажыроўка аплачваецца!

Месца: Жэнева, Швейцарыя. Працягласць: 12 месяцаў, пачатак – 2 сакавіка 2017 года ці раней.

Галоўныя абавязкі:

  • напісанне артыкулаў і / альбо інтэрв’ю для ўніутранай сеткі ў каардынацыі з галоўным рэдактарам;
  • публікацыя кантэнту ва ўнутранай сетцы арганізацыі з дапамогай сістэмы кіравання кантэнтам (CMS);
  • дапамога пры стварэнні мультымедыйнага кантэнту (аніміраваныя відэа, відэа-інтэрв’ю, аніміраваныя прэзентацыі, інфаграфіка);
  • арганізацыя рэгулярных публікацый у e-newsletter;
  • дапамога пры арганізацыі сустрэч персаналу і іншых (анлайн) падзей;
  • дапамога пры падрыхтоўцы камунікацыйных планаў і далейшае садзейнічанне іх ажыццяўленню.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • ступень бакалаўра ці магістра па камунікацыі ці сумежнай вобласці;
  • працоўны досвед у адпаведнай галіне пажаданы;
  • працоўны досвед не павінен быць большым за адзін год (ці два гады ў якасці інтэрна);
  • досвед працы з анлайн-інструментамі (Prezi, PowToon і г.д.);
  • досвед працы з сістэмамі кіравання кантэнтам (CMS);
  • досвед працы з прыладамі вэб- альбо графічнага дызайну;
  • добрае валоданне пісьмовай і вуснай ангельскай мовай;
  • выдатнае веданне французскай мовы;
  • добрыя рэдактарскія навыкі;
  • здольнасць працаваць як у камандзе, так і самастойна.

Фінансавыя ўмовы

Стажыроўка аплачваецца. Выдаткі на транспарт і пражыванне пакрывае сам удзельнік.

Неабходныя дакументы:

  • CV
  • суправаджальны ліст на ангельскай мове;
  • дакладныя даты даступнасці (на стажыроўку);
  • рэкамендацыйны ліст (на ангельскай ці французскай);
  • два дадатковых рэферэнцыйных кантакта (імя, пасада і нумар тэлефона).

Зацікаўленым кандыдатам трэба даслаць дакументы да Ніколь Энгельбрэхт на nengelbrecht@icrc.org да 9 студзеня 2017 года.