Стажыроўка ў Сусветным банку

Сусветны банк прапануе стажыроўку маладым людзям, якія маюць вялікую цікавасць да эканомікі і сацыяльных аспектаў, якія ўплываюць на людзей ва ўсім свеце.

Перыяд – чэрвень – верасень 2017 года.

Праграма стажыроўкі прапануе розныя магчымасці для навучання, працы, атрымання  практычнага прафесійнага і міжкультурнага досведу.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • мець скончаную ступень бакалаўра;
  • быць залічаным на адну з праграм магістратуры ці аспірантуры на дзённую форму навучання. У прыярытэце будуць тыя, хто скончыў першы год навучання;
  • вывучаць наступныя дысцыпліны: эканоміку, фінансы, развіццё чалавечага патэнцыялу (ахова здароўя, адукацыя, харчаванне, насельніцтва), сацыяльныя навукі (антрапалогію, сацыялогію), сельскую гаспадарку, экалогію, развіццё прыватнага сектара і сумежныя дысцыпліны;
  • добра валодаць ангельскай мовай;
  • пажадана мець досвед працы, умець працаваць з кампутарам і ведаць адну з пералічаных моў: французскую, гішпанскую, рускую, арабскую, партугальскую ці кітайскую.

Фінансавыя ўмовы

Штомесяц Банк выплачвае стыпендыю, а таксама кампенсуе транспартныя выдаткі, калі гэта неабходна.

Заяўкі на летнюю стажыроўку прымаюцца да 31 студзеня.

Запоўніць заяўку і даведацца больш падрабязнасцей можна па спасылцы.