Стажыроўка ў The Washington Post

Амерыканскае выданне The Washington Post запрашае студэнтаў-журналістаў, фатографаў, дызайнераў, адмыслоўцаў у SMM на аплочваемую стажыроўку.

Стажыроўка адбудзецца ў 2017 годзе. Працягласць – 3 месяцы.

Выданне запрашае практыкантаў у аддзелы фінансавых, спартыўных, мясцовых навін, навін моды і г.д. Арганізацыя прапануе паспрабаваць свае сілы ў якасці рэпарцёра, візуальнага журналіста (фатографа, аператара), вэб-рэдактара, дызайнера, рэдактара сацыяльных медыяў ды інш. Вітаюцца студэнты і аспіранты, якія маюць досвед працы ў СМІ ці мінімум адной стажыроўкі.

Падавацца могуць студэнты сярэдніх ці апошніх курсаў, аспіранты, якія залічаныя на адну з вучэбных праграм на момант 16 снежня 2016 года.

Зарэгістравацца і падаць заяўку можна тут. Яна будзе складацца з:

  • анлайн-формы;
  • рэзюмэ;
  • прыкладаў прац;
  • аўтабіяграфічнага эсэ.

Фінансавыя ўмовы

Штомесяц практыкант будзе атрымоўваць 750 даляраў.

Дэдлайн – 16 кастрычніка 2016 года.

Больш дэталёвую інфармацыю можна даведацца тут альбо па е-mail NewsInterns@WashPost.com.