Стажыроўка ў Цэнтры Астрагорскага

Цэнтр Астрагорскага, беларускі аналітычны цэнтр з рэгістрацыяй у Вялікай Брытаніі, шукае матываваных беларускіх студэнтаў з добрымі акадэмічнымі вынікамі для праходжання аднамесяцовай стажыроўкі.

Месцазнаходжанне інтэрна не грае ролі, паколькі праца Цэнтра каардынуецца праз інтэрнэт.

Стажор будзе працаваць пад апекай Дырэктара па развіцці над трыма кірункамі:

– Камунікацыя Цэнтра Астрагорскага;
– Падрыхтоўка аналітычных матэрыялаў;
– Запуск новых праектаў Цэнтра.

Фінансавыя ўмовы:

Гэта неаплочваемая пасада, але пасля паспяховага праходжання стажыроўкі інтэрн можа атрымаць прапанову аб сталым супрацоўніцтве.

Дэдлайн падачы заяўкі — 5 верасня.

Патэнцыйныя інтэрны павінны даслаць свае CV і матывацыйныя лісты (на 100 словаў) па адрасу r.astapenia@ostrogorski.org. Гэтаксама ў лісце неабходна ўказаць, колькі гадзінаў на тыдзень інтэрн можа прысвячаць стажыраванню ў Цэнтры.