Студэнцкі конкурс ад Google

Google запрашае студэнтаў з усяго свету паўдзельнічаць у конкурсе AdMob Student App Challenge.

Вітаюцца студэнты, якія маюць ідэі файных мабільных прыладаў. Удзельнікі конкурсу маюць шанц:

  • стварыць сваю мабільную прыладу;
  • даведацца, якім чынам яе манетызаваць і зрабіць прыбытак;
  • выйграць цікавыя прызы.

Пераможца конкурсу ў якасці ўзнагароды атрымае вандроўку ў Сан-Францыска і наведае штаб-кватэру Google ў Маўнцін-В’ю ў Сілікованавай даліне (Злучаныя Штаты). Мабільнае прыстасаванне пераможцы конкурсу будзе размешчана на Google Play Store.

Чатыры рэгіянальныя фіналісты конкурсу атрымаюць у падарунак дэвайсы ад Google, іх прыстасаванні будуць размешчаны на сайце AdMob. З правіламі конкурсу можна пазнаёміцца на гэтай старонцы.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна зарэгістраваць каманду (1-5 чалавек) і абраць яе лідара.

Дэдлайн – 28 чэрвеня 2016 года. Падрабязнасці тут.

Паводле by.odb-office.eu