Студэнцкія абмены ў ЗША!

Амбасада ЗША абвяшчае пачатак конкурсу на атрыманне стыпендыі Еўразійскай праграмы студэнцкіх абменаў Global UGRAD на 2016-2017 навучальны год.

Праграма прапануе студэнтам беларускіх ВНУ навучанне ў ЗША цягам аднаго сяместру без атрымання акадэмічнай ступені.

Удзельнікі праграмы будуць вучыцца ў акрэдытаваных каледжах і ўніверсітэтах Злучаных Штатаў, а таксама ўдзельнічаць у грамадскай рабоце, прафесійных семінарах і праграмах культурнага ўзбагачэння.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • беларускае грамадзянства;
  • узрост – ад 18 гадоў;
  • быць студэнтам любога ўніверсітэту (дзяржаўнага альбо прыватнага) не апошняга курсу навучання;
  • добра валодаць пісьмовай і размоўнай ангельскай.

Студэнты, якія атрымоўваюць ступень магістра, не маюць права ўдзельнічаць у конкурсе.

Як падацца

Падаць заяўку можна анлайн па спасылцы.

Неабходныя дакументы:

  • анлайн-заяўка;
  • транскрыпцыя акадэмічных поспехаў (адзнак) на ангельскай;
  • два рэкамендацыйныя лісты;
  • копія пашпарту.

Дэдлайн – 1 студзеня 2016 года.

Больш інфармацыі тут.