Стыпендыі DAAD для маладых архітэктараў

Стыпендыі прызначаны для паслядыпломнага навучання выпускнікоў ВНУ ў Нямеччыне па наступных спецыяльнасцях: архітэктура, архітэктура ўнутраных памяшканняў, рэстаўрацыя, гарадское планаванне / горадабудаўніцтва, ландшафтная архітэктура / планаванне.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • скончаная вышэйшая адукацыя ў галіне архітэктуры;
  • дастатковае валоднанне нямецкай ці ангельскай мовай;
  • выдатныя акадэмічныя поспехі.

Фінансавыя ўмовы:

Германская служба акадэмічных абменаў прадастаўляе 750 еўра штомесяц, пакрывае дарожныя выдаткі, праходжанне моўнага курса (6 месяцаў) і наступную здачу моўнага тэсту TestDAF. Акрамя гэтага магчыма атрымаць аднаразовую студэнцкую падтрымку: дапаможнікі, аплата пражывання і частковае пакрыццё кошту навучання ў выпадку неабходнасці.

Неабходныя дакументы:

  • заяўка;
  • СV;
  • матывацыйны ліст;
  • дыплом і адзнакі;
  • партфоліа.

Дэдлайн падачы заяўкі – 31 кастрычніка 2016.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.