Стыпендыі для магістраў і дактарантаў з далёкага Мельбурна

University of Melbourne ў Аўстраліі прапануе стыпендыі на навучанне па даследчых магістарскіх і дактаранцкіх праграмах.

Стыпендыі маюць на мэце падтрымаць студэнтаў з выдатнымі акадэмічнымі поспехамі.

Накірункі, па якіх даступна фінансавая падтрымка:

  • Бізнэс і эканоміка;
  • Медыцына і навукі пра здароўе;
  • Прыродазнаўчыя навукі;
  • Ветэрынарныя навукі;
  • Гуманітарныя і сацыяльныя навукі;
  • Музыка;
  • Адукацыя;
  • Юрыспрудэнцыя;
  • Дызайн;
  • Інжынерныя навукі;
  • Інфармацыйныя тэхналогіі;
  • Мастацтва.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • падаць заяўку і падыходзіць па ўступных крытэрыях на адну з праграм магістратуры ці аспірантуры (выбар і апісанне праграм тут);
  • мець выдатныя поспехі ў папярэдняй вучобе;
  • праходзіць па моўных крытэрах TOEFL/IELTS (для кожнай праграмы яны розныя, больш інфармацыі тут).

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя пакрывае кошт навучання па праграме, выдаткі на пераезд і пражыванне ў Аўстраліі. Працягласць фінансавання – 2 гады (пры ўмове выдатных поспехаў) з магчымасцю падаўжэння для дактаранцкіх праграм.

Як падацца

Спачатку кандыдаты мусяць падаць заяўку на паступленне па адной з пералічаных праграм, пасля – на атрыманне стыпендыі. Заяўкі прымаюцца цягам усяго года.

Больш падрабязнасцей – па спасылцы.