Стыпендыі для ўсіх спецыяльнасцей ва Ўніверсітэце Манітобы

Студэнты з усяго свету запрашаюцца да ўдзелу ў конкурсе на атрыманне стыпендый на навучанне ва Ўніверсітэце Манітобы.

Працягласць стыпендыяльнай падтрымкі – 24 месяцы для магістраў, 48 месяцаў для аспірантаў. Стыпендыя прадугледжана для ўсіх спецыяльнасцей, акрамя медыцыны і MBA.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • папярэдні зарэгістравацца на адпаведную праграму навучання;
  • мінімум 3.75 GPA  (вышэй за B+) ва ўніверсітэце на праграме бакалаўрыяту, магістратуры, аспірантуры ці дактарантуры.

Фінансавыя ўмовы

Памер гранту – $14,000 для магістраў і $18,000 для аспірантаў.

Дэдлайн мяняецца ў адпаведнасці з абранай стыпендыяльнай праграмай / праграмай навучання (трэба кантактаваць з прыёмнай камісіяй: graduate_studies@umanitoba.ca).

Больш падрабязнасцей па спасылцы.