Стыпендыі, каб павучыцца ў Вестмінстэрскім універсітэце

Вестмінстэрскі ўніверсітэт (Брытанія) прымае заяўкі на атрыманне міжнародных стыпендый для навучання ў аспірантуры.

Падаваць заяўкі могуць студэнты розных спецыяльнасцей, у тым ліку ў галіне медыя, мастацтва, дызайну і г.д. Для кожнай з іх існуюць адмысловыя стыпендыі.

Фінансавыя ўмовы

Установа прапануе стыпендыі, якія пакрываюць выдаткі на навучанне:

  • цалкам (уваходзіць пакрыццё авіябілетаў, пражыванне ў Лондане), харчаванне і інш. выдаткаў;
  • напалову;
  • часткова.

Як і куды дакладна падацца, чытайце на гэтым сайце.

Дэдлайн – 3 траўня 2016 года.

Паводле by.odb-office.eu