Стыпендыя для маладых спецыялiстаў ад Digital Solitude program

Кожны год Акадэмiя Schloss Solitude у рамках сваёй Digital Solitude праграмы прапаноўвае ад двух да чатырох 2-гадовых стыпендый са спецыяльным фокусам на лiчбавыя праекты ў журналiстыцы (у тым лiку «рэпартаж»), мастацтве i медыямастацтве.

Лакацыя – Штутгарт, Нямечына. Перыяд – 2016 – 2018 гады.

Маладыя спедыялiсты, якiя цiкавяцца кантэкстам даследванняў Акадэмii Schloss Solitude i яе междысцыплiнарнай сеткай, будуць ажыццяўляць самастойныя лiчбавыя праекты. Праграма прапаноўвае магчымасцi для развiцця iдэй i фарматаў, якiя будуць апублiкаваныя пры падтрымцы платформы Schlosspost. Schlosspost факусуецца на маладых мастакоў i зацiкаўленых мастацтвам з усяго свету.

Патрабаваннi да кандыдатаў:

  • узрост – да 35 гадоў;
  • скончаная вышэйшая адукацыя;
  • высокi ўзровень валодання ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя складае 1150 еўра штомесяц. Таксама кампенсуюцца транспартныя выдаткі на дарогу ў/з Штуттгарт(а). Стыпендыяты атрымаюць поўны доступ да працоўнага абсталявання.

Дадатковую інфармацыю можна знайсці тут.

Дэдлайн – 30 чэрвеня 2016 года.