Стыпендыя “на будучыню” ад College of Europe

Каледж Еўропы (College of Europe) прапануе поўную стыпендыю студэнтам і студэнткам для навучання ў магістратуры каледжа ў 2017-2018 навучальным годзе.

Каледж Еўропы – адна з самых старажытных і прэстыжных вышэйшых устаноў Еўропы. Карпусы каледжа знаходзяцца ў Бельгіі і Польшчы.

Мэта навучання – зразумець працэсы еўрапейскай інтэграцыі і выхавання будучых лідараў Еўропы.

На стыпендыю могуць прэтэндаваць грамадзяне Беларусі, якія маюць ступень бакалаўра, выдатна валодаюць ангельскай або францускай мовамі.

Каб атрымаць стыпендыю, неабходна падаць на разгляд анлайн-заяўку разам з наступнымі дакумэнтамі:

  • падцверджанне атрыманай вучонай ступені;
  • назву ступені, якую кандыдат / кандыдатка жадае атрымаць;
  • удзел у акадэмічных мерапрыемствах;
  • атрыманы досвед у прафесійнай дзейнасці;
  • вынікі тэсту на валоданне мовай;
  • матывацыйны ліст (да 600 словаў);
  • імёны і электронныя адрасы двух выкладчыкаў універсітэту (ім на пошту прыйдзе запыт на рэкамендацыю);
  • CV;
  • копію дыплому (на роднай мове і з перакладам на ангельскую / французскую);
  • выпіскі з адзнакамі (на роднай мове і з перакладам на ангельскую / французскую);
  • копію пашпарту;
  • фота пашпартнага памеру.

Фінансавыя ўмовы

Поўная стыпендыя пакрывае выдаткі на навучанне, пражыванне, харчаванне і транспартныя выдаткі.

Дэдлайн – 18 студзеня 2017 г.

Дакументы прымаюцца ў фармаце pdf. На сайце арганізатараў можна азнаёміцца з інструкцыяй па падачы дакументаў.

Падрабязную інфармацыю пра стыпендыю глядзіце па спасылцы.