Сумленныя размовы пра дамашні гвалт: заняткі па правах жанчын

Кампанія “16 дзён актыўных дзеянняў супраць гендарнага гвалту ў Беларусі” сумесна з камандай праекта “Жывая Бібліятэка” запрашае на першыя заняткі Жаночай прававой школы.

Калі: 4 снежня, 14:00 – 17:00.
Дзе: Корпус 8, пр-т Машэрава 9.

У праграме:

  • гісторыі жанчын і дзяцей, якія пакутавалі ад дамашняга гвалту;
  • размовы са спецыялісткамі, якія дапамагалі пакутнікам (псіхалагіня, каардынатарка Прыстанішча для жанчын і дзяцей і іншыя);
  • магчымасць атрымаць настаўленні да дзеянняў.

Запрашаюцца жанчыны ад 16 гадоў, а таксама трансгендарныя людзі, якія маюць досвед у жаночай сацыялізацыі.

Удзел у мерапрыемствы бясплатны, патрэбна папярэдняя рэгістрацыя.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.