Сумесны прагляд TED-відэа пра адукацыю і лідарства

БАСС запрашае на сумесны прагляд лепшых ролікаў TED пра адукацыю і лідарства EDUCATION FIRST.

Калі: 8 снежня (чацвер), 19:30.
Дзе: офіс БАСС, вул. Старынаўская, 15 (метро Ўручча), Мінск.

Выкладчыкі, практыкі і прадпрымальнікі прыходзяць на TED, каб падзяліцца сваім досведам з усім светам. Першапачаткова працоўнымі сферамі TED былі тэхналогіі, забавы і дызайн, а зараз па ўсім свеце ў канферэнцыях удзельнічаюць спікеры абсалютна розных узростаў і спецыяльнасцей: ад 12-гадовага распрацоўніка прылады Томаса Суарэз да былога прэзідэнта ЗША Біла Клінтана.

У чацвер на праглядзе будуць выступы лепшых экспертаў у адукацыі і лідарстве. Ва ўсіх, хто далучыцца да сустрэчы, будзе выдатная магчымасць папрактыкаваць ангельскую (некаторыя ролікі падабраныя для гэтага адмыслова). У праграме таксама папкорн, гарбата-кава і гарачае абмеркаванне!

Рэгістрацыя па спасылцы.