Супраць карупцыі? Падавайся на адмысловую летнюю школу

Transparency International School on Integrity (TISI) 2017 – трэнінг супраць карупцыі – запрашае да ўдзелу будучых лідараў.

Калі: 10-16 ліпеня 2017 года.
Дзе: Вільня, Літва.

TISI прадставіць удзельнікам найноўшыя распрацоўкі ў антыкарупцыйнай галіне і прапануе рэальныя магчымасці паспрабаваць ды імплементаваць свае ідэі ў практыку.

Абраныя кандыдаты цягам сямі дзён будуць працаваць з вядучымі прафесіяналамі ў гэтай галіне. TISI імкнецца стварыць інтэграваны асяродак, які злучыць тэорыю з практыкай і дапаможа маладым лідарам набыць навыкі для таго, каб распаўсюджваць антыкарупцыйны мэсэдж у сваім атачэнні.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты старэйшых курсаў, выпускнікі і маладыя прафесіяналы ва ўзросце да 35 гадоў. Арганізатары вітаюць кандыдатаў з публічнага, прыватнага, недзяржаўнага і акадэмічнага сектару з розным акадэмічным бэкграўндам.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак за ўдзел складае 600 еўра. Ён пакрывае кошт пражывання, харчавання, матэрыялаў для навучання. Таксама на ўдзел у школе даступныя стыпендыі. Яны пакрываюць выдаткі на дарогу, пражыванне і вызваляюць ад унёску за навучанне. Каб атрымаць стыпендыю, пажадана падаць заяўку як мага хутчэй пасля старту аплікацыйнага працэсу. Для гэтага трэба запоўніць адмысловае поле ў заяўцы.

Дэдлайн для тых, хто жадае атрымаць стыпендыю, – 1 траўня 2017 года. У іншым выпадку – 15 траўня.

Калі вам патрэбна віза, неабходна напісаць на е-адрас admissions@transparencyschool.org. Арганізатары аказваюць падтрымку – дасылаюць запрашэнне.

Анлайн-заяўка знаходзіцца тут.