Супраць курэння? Тады вам дарога ў Гішпанію

Фонд Добрая воля” запрашае на міжнародную сустрэчу валанцёраў, якія цікавяцца тэмай барацьбы з курэннем, у прыватнасці, тытунеспажываннем сярод падлеткаў.

Калі: 20-26 лютага 2017 года.
Дзе: Паленсія, Гішпанія.

Да ўдзелу запрашаюцца неабыякавыя маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў.

У сустрэчы возьмуць удзел 12 чалавек з Беларусі, Аўстрыі, Румыніі, Гішпаніі і Велікабрытаніі.

Гэта ўжо трэцяя і апошняя сустрэча міжнароднага праекта “Фільтр Еўропы“.

Умовы ўдзелу:

  • узрост – 16-25 гадоў (прыярытэт для ўзросту 16-21);
  • наяўнасць шэнгенскай візы ці самастойнае яе афармленне (грошы за візу не вяртаюцца);
  • прымальнае валоданне ангельскай мовай (працоўная мова сустрэчы);
  • перавага аддаецца ўдзельнікам і арганізаратам антытытунёвых мерапрыемстваў ў Беларусі.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць выдаткі на праезд (да 360 еўра), забяспечваюць харчаванне і пражыванне ў гатэлі.

Як падацца

Падаць заяўку на ўдзел можна праз анлайн-форму. Дэдлайн – 16 снежня 2016 года.