Супрацьстаянне вырашае: семінар у Ліверпуле

Федэрацыя маладых еўрапейскіх зялёных (FYEG) запрашае актыўную моладзь да ўдзелу ў семінары “Resistance is Fertile” – па супрацьстаянні ваенным і канфліктным дзеянням ды іх наступствам.

Калі: 24 – 29 сакавіка 2017. Дзе: Ліверпуль, Вялікабрытанія.

Мэта праекта – узмацніць моладзевыя арганізацыі, асабліва “зялёнага” накірунку, дапамагчы ім зрабіць Еўропу – грамадзянскую супольнасць, палітычных актараў і ўлады – цэнтрам стварэння міру.

Семінар адбудзецца напярэдадні глабальнага кангрэсу маладых зялёных (Global Young Greens, 30 сакавіка – 2 красавіка). Чакаецца, што абраныя кандыдаты возьмуць удзел і ў гэтай падзеі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 16 да 32 гадоў;
  • асабліва чакаюць людзей, якія паходзяць з месцаў былых ці сучасных канфліктаў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары пакрываюць усе выдаткі ўдзельнікаў (харчаванне, пражыванне, праезд, кошт візы). Кошт удзелу ў мерапрыемстве – €50. Семінар фінансуецца пры дапамозе European Youth Foundation (Council of Europe) і European Green Party.

Дэдлайн падачы заяўкі – 30 студзеня 2017 (00:00, CET)

Па ўсіх пытаннях можна звяртацца да project.manager@fyeg.org and fabian@fyeg.org.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.