Сустрэча ад AIESEC, якая можа скончыцца працаўладкаваннем

AIESEC запрашае ўсіх зацікаўленых на 2-дзённую адукацыйную сустрэчу з партугальскімі ментарамі і прадстаўнікамі буйных кампаній Беларусі – “Pitch Bootcamp”.

Калі: 14-15 кастрычніка 2016 года. Дзе: Інстытут бізнесу і мэнэджменту тэхналогій БДУ(Мінск).

Да ўдзелу запрашаюцца запрашаюцца студэнты і выпускнікі ўніверсітэтаў.

На сустрэчы можна будзе папрактыкавацца ў размоўнай ангельскай і напісанні CV, пазнаёміцца з мэнэджэрамі і кіраўнікамі каля 40 беларускіх кампаній.

Мэта сустрэчы – паспрыяць вырашэнню праблемы моладзевага беспрацоўя ў розных краінах свету.

Таленавітых і актыўных удзельнікаў чакае запрашэнне на стажыроўку і працу.

Фінансавыя ўмовы

Удзел платны. і складае 49 рублёў.

Зарэгістравацца на мерапрыемства можна тут.

Дэдлайн – 13 кастрычніка 2016 года.