Сустрэча са старшынёй Дэлегацыі Еўразвязу ў Беларусі

Праект BIPART пад эгідай Школы маладых мэнэджараў публічнага адміністравання SYMPA працягвае серыю мерапрыемстваў, прысвечаных замежнаму досведу кіравання кадрамі на дзяржаўнай службе і прафесійнаму развіццю дзяржаўных служачых.

Калі: 6 ліпеня, 18:00. Месца: удакладняецца.

Госць трэцяга мерапрыемства серыі – Андрэа Вікторын, старшыня Дэлегацыі Еўразвязу ў Беларусі. Спадарыня Вікторын распавядзе пра свой досвед кіравання кадрамі ў Міністэрстве замежных спраў Нямеччыны,  а таксама пра некаторыя аспекты службы знешніх дзеянняў.

Удзел бясплатны, але патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя. Усе ахвотныя павінны даслаць заяўку на адрас bipart@sympa-by.eu да аўторка, 5 ліпеня, 23:30.

Зарэгістраваныя ўдзельнікі атрымаюць інфармацыю пра месца мерапрыемства.

Падчас сустрэчы будзе адбывацца пераклад з ангельскай мовы.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.