Семінар-трэнінг ад ЮНФПА

Фонд ААН у галіне народанасельніцтва ЮНФПА у Беларусі, разам з рэспубліканскім грамадзянскім аб’яднаннем “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА”, сеткай Y-PEER Беларусь запрашаюць на семінар-трэнінг “Адукацыя ў галіне гендэра, рэпрадукцыйнага здароў’я і моладзевага ўдзелу”.

Калі: 7-9 кастрычніка 2016. Дзе: база ДРАЦ “Ждановічы”, Мінскі раён.

Семінар-трэнінг Peer-to-peer адукацыі збірае маладых лідараў у наступных галінах:

  • сэксуальнае і рэпрадуктыўнае здароў’е, прафілактыка ВІЧ;
  • гендэрнае ровенства;
  • моладзевы ўдзел у грамадзянскім жыцці і лідарства;
  • здаровы лад жыцця і іншыя сацыяльныя пытанні здароў’я;
  • дзейнасць сеткі Y-PEER Беларусь.

Цэдь – далучэнне маладых лідараў да дзейнасці сеткі Y-PEER Беларусь, развіццё іх патэнцыялу праз адукацыю ў галіне сэксуальнага і рэпрадуктыўнага здароў’я, пашырэння ўдзелу ў грамадзянскім жыцці.

Эксперты і трэнеры ў рамках мерапрыемства – маладыя лідары сеткі Y-PEER и Беларусі, Балгарыі, Босніі і Герцэгавіны, спецыялісты Фонду ААН у галіне народанасельніцтва, Беларускай Асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • узрост ад 15 да 22 гадоў;
  • вопыт і веды ў галіне правядзеня трэнінгаў па прафілактыцы ВІЧ і рапрадуктыўнага здароў’я, а таксама ў іншых падобных галінах.

Усім ахвотным трэба запоўніць заяўку да 29 верасня 2016.

Больш падрабязнасцей па тэл. +375 291 86 13 71 (Зміцер Жамчужнікаў) ці +375 296 862 582 (Зміцер Субцэльны).