Семестр у ЗША? Калі ласка!

Амбасада ЗША абвяшчае пачатак конкурсу на атрыманне стыпендыі Еўразійскай праграмы студэнцкіх абменаў Global UGRAD на 2017-2018 навучальны год.

Праграма прапануе студэнтам беларускіх ВНУ навучанне ў ЗША цягам аднаго семестру без атрымання акадэмічнай ступені.

Удзельнікі праграмы будуць вучыцца ў акрэдытаваных каледжах і ўніверсітэтах Злучаных Штатаў, а таксама ўдзельнічаць у грамадскім жыцці, прафесійных семінарах і праграмах культурнага ўзбагачэння.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • беларускае грамадзянства;
  • узрост – ад 18 гадоў;
  • быць студэнтам любога ўніверсітэту (дзяржаўнага альбо прыватнага) не апошняга курсу навучання;
  • добра валодаць пісьмовай і размоўнай ангельскай.

Студэнты, якія атрымоўваюць ступень магістра, не маюць права ўдзельнічаць у конкурсе.

Як падацца

Падаць заяўку можна анлайн па спасылцы.

Неабходныя дакументы:

  • анлайн-заяўка;
  • транскрыпцыя акадэмічных поспехаў (адзнак) на ангельскай;
  • два рэкамендацыйныя лісты;
  • копія пашпарту.

Дэдлайн – 31 снежня 2016 года.

Больш інфармацыі – па спасылцы, а таксама на старонцы Амбасады ў Facebook.