“Танцуюць усе”: дасылайце свае ідэі, каб зрабіць вартую сацыяльную справу

Платформа па рэалізацыі праектаў Talaka.by і берлінская некамэрцыйная арганізацыя “Дзекабрысты” (Dekabristen e.V.) пры фінансавай падтрымцы Міністэрства замежных спраў Нямеччыны запрашаюць да ўдзелу ў праграме “Твой сацыяльны стартап”.

У межах праграмы адбудуцца 2-дзённыя семінары па ўвядзенні ў сацыяльнае прадпрымальніцтва ў Мінску, Берасці і Гомелі, падчас якіх адкажуць на наступныя пытанні:

  • Што такое сацыяльнае прадпрымальніцтва?
  • Як стварыць сацыяльны стартап?
  • Як прыцягнуць першыя інвэстыцыі?

На другім этапе праграмы аўтары, якія паказалі найлепшы прагрэс у рэалізацыі сваіх праектаў, прадугледжана стажыроўка ў Берлінскай школе, каб развіць свае ідэі ў Нямеччыне.

На заключным этапе праграмы мяркуецца фінансавая падтрымка запуску і развіцця сацыяльных прадпрыемстваў.

Каб прыняць удзел у праграме, неабходна даслаць сваю ідэю да 11 жніўня.

Падрабязную інфармацыю пра праграму глядзіце па спасылцы.