TEDGlobal зноў шукае таленавітых і ўнікальных

TEDGlobal 2017 Fellowship шукае таленавітых, экстраардынарных кандыдатаў для ўдзелу TEDGlobal у Танзаніі.

Калі: 27-30 жніўня 2017 года.
Дзе: Аруша, Танзанія.

Да ўдзелу запрашаюцца асобы, кандыдаты, якія маюць ідэі, што могуць змяніць свет, працуюць з імі і жадаюць падзяліцца з іншымі.

20 абраных удзельнікаў далучацца да канферэнцыі, якая адбудзецца ў наступным годзе ў Танзаніі, наведаюць прэ-канферэнцыю для стыпендыятаў, а таксама створаць невялікую прамову для TED.com.

Шукаюцца ўдзельнікі, думкі якіх немагчыма не заўважыць і дзеянні якіх паказалі незвычайныя дасягненні, хто мае мужнасць ды ідэі для стварэння пазітыўных зменаў у іх абсягу працы – уключаючы тэхналогіі, забавы, дызайн, навуку, кіно, мастацтва, музыку, прадпрымальніцтва, НДА-супольнасць ды іншыя.

Падаць заяўку і даведацца больш падрабязнасцей пра канферэнцыю TED можна па спасылцы.

Дэдлайн – 13 лістапада 2016 года.