The Vanier Canada Graduate Scholarships шукае таленты і розумы

Стыпендыя The Vanier Canada Graduate Scholarships зноў шукае таленавітых кандыдатаў, каб падтрымаць іх навучанне ў Канадзе.

The Vanier Canada Graduate Scholarships была створана для студэнтаў з усяго свету, каб вучыцца з аспірантуры ў Канадзе, у адным з лепшых сусветных цэнтраў па правядзенні даследаванняў і вышэйшай адукацыі.

Стыпендыю могуць атрымаць студэнты, якія паступаюць на адну з праграм аспірантуры альбо камбінаваную праграму (MA/PhD альбо MD/PhD) у галіне медыцыны, прыродазнаўчых навук, інжынірынгу, сацыяльных ці гуманітарных навук.

Прэтэндаваць на стыпендыю могуць толькі тыя кандыдаты, хто паступіў на навучанне ў адзін з універаў, што ўдзельнічай у гэтай праграме.

Штогод стыпендыю ў памеры 50 000 даляраў тэрмінам на 3 гады атрымоўваюць 168 кандыдатаў.

Патрабаванні да кандыдатаў

Каб атрымаць стыпендыю, неабходна:

  • каб вас намінаваў універсітэт;
  • упершыню навучацца на адной з праграм аспірантуры (то бок не мець доктарскай ступені);
  • пачаць даследаванне адразу ж, як толькі ўніверсітэт вас намінаваў;
  • вучыцца ў аспірантуры не больш за 20 месяцаў на 1 траўня 2017 года;
  • быць адным з лепшых студэнтаў вашага роднага ўнівера за апошнія два гады;
  • раней не атрымоўваць адну з пералічаных стыпендый: CIHR, NSERC, SSHRC.

Студэнты могуць падаваць заяўку і персанальна таксама, але папярэдне атрымаць “намінацыю”. Для гэтага трэба праінфармаваць універсітэт, у які вы паступаеце, пра жаданне стаць стыпендыятам гэтай праграмы.

Дэдлайн – 2 лістапада 2016 года.

Падрабязнасці можна даведацца на сайце.