Трэнінг для тых, хто займаецца моладзевымі абменамі

BiTriMulti прапануе міжнароднае асяроддзе для тых, хто актыўна працуе з моладдзю, каб палепшыць магчымасці і кампетэнцыі арганізатараў і такім чынам павялічыць якасць праэктаў моладзевых абменаў.

Калі: 22 – 26 лістапада.

Дзе: Вялікабрытанія.

Каму будзе цікава:

Тым, хто працуе з моладдзю і арганізатарам моладзевых абменаў з краін Усходняга Партнёрства, Расіі, Еўропы. Асабліва для тых, хто зусім нядяўна ў гэтай сферы.

Працоўная мова: ангельская.

Фінансавыя ўмовы:

Усе выдаткі, акрамя кошту удзелу, пакрываюцца праграмай Эразмус+. Кошт удзелу вар’іруецца ў залежнасці ад краіны.

Дэдлайн падачы заяўкі – 25 верасня.

Больш падрабязнасцей па спасылцы.