Трэнінг у Таліне: праца з моладдзю плюс нефармальная адукацыя

New Faces шукаюць двух удзельнікаў на трэнінг “Тэхнікі гульні і новыя шляхі нефармальнай адукацыі”, які пройдзе ў Эстоніі.

Перыяд – 1-8 кастрычніка 2016 года. Лакацыя – Талін, Эстонія.

Удзельнікі даведаюцца пра тэхнікі гульні, яе віды, структуру, аўдыторыю, прымяненне. Шукаюцца кандыдаты, якія маюць шчыльны дыялог з моладдзю, асабліва з тымі, хто мае пэўныя праблемы альбо парушэнні.

Праект будзе сфакусаваны на развіцці новых кампетэнцый, прымяненні розных іх відаў і спазнанні новых метадаў нефармальнай адукацыі.

Працоўная мова – ангельская.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў жыллём, а таксама кампенсуюць выдаткі на падарожжа ў памеры 275 еўра.

Падаць заяўку можна па спасылцы.

Дэдлайн – 13 верасня 2016 года.

Падрабязней пра мэты трэнінгу можна пачытаць тут.