Tumbalalaika едзе ў Савэрн… разам з табой

З 23 па 31 жніўня ў французскім горадзе Савэрн адбудзецца сустрэча народных спевакоў і музыкаў з Францыі, Беларусі, Украіны, Нямеччыны і Польшчы.

Сустрэча ладзіцца ў межах праекту “Tumbalalaika”, які фінансуецца праграмай “Эразмус+”.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі прэзентуюць уласную краіну, падзеляцца выкананнем народнай творчасці і пазнаёмяць адзін аднога з традыцыямі продкаў, паглыбяць веды пра гісторыю краін-удзельніц.

У сустрэчы возьмуць удзел 14 чалавек ад фонду “Добрая воля” ва ўзросце ад 14 да 25 гадоў.

Лакацыя – Савэрн, Францыя (ля Страсбурга).

Cустрэчу ладзіць арганізацыя, што робіць фестываль “Балсіка“:

Умовы ўдзелу:

  • узрост – 14-25 гадоў;
  • наяўнасць шэнгенскай візы ці самастойнае афармленне (7 людзям вернуць грошы за іх атрыманне);
  • рэгістрацыйны ўнёсак 40 еўра;
  • кампенсуюцца фінансавыя выдаткі на праезд (да 170 еўра), харчаванне і пражыванне;
  • валоданне ангельскай мовай (мова правядзення сустрэчы).

Усім ахвотным прыняць удзел неабходна даслаць на е-адрас prygne4any@gmail.com ліст (у тэме пазначце “Францыя: тумбалалайка”) з наступнай інфармацыяй:

  • імя, прозвішча;
  • узрост (дзень нараджэння);
  • сфера дзейнасці ці навучальная ўстанова;
  • кароткае апісанне, чаму жадаеце паехаць (матывацыя);
  • тэлефон;
  • горад пражывання;
  • наяўнасць візы.

Крайні тэрмін падачы заяваў адсутнічае, перавага аддаецца заяўкам да 23 ліпеня.