Творчая свабода Gaude Polonia зноў шукае таленты

Нацыянальны цэнтр культуры аб’яўляе конкурс на атрыманне стыпендыі на паўгадовы курс навучання ў Польшчы ў межах стыпендыяльнай праграмы Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча Gaude Polonia.

Праграма Gaude Polonia прызначана для маладых дзеячоў культуры і перакладчыкаў з краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

Курс навучання ў Польшчы пачнецца 1 лютага і будзе доўжыцца да 31 ліпеня 2017 года. Набор удзельнікаў ажыццяўляецца на конкурснай аснове. Кандыдаты павінны валодаць польскай мовай на базавым узроўні.

Кандыдаты

Стыпендыяльная праграма прызначана для наступных творчых накірункаў:

  • мастакі;
  • літаратуразнаўцы;
  • перакладчыкі з польскай мовы;
  • музыканты;
  • кінематаграфісты;
  • мастацтвазнаўцы;
  • спецыялісты, якія займаюцца аховай помнікаў;
  • музейныя супрацоўнікі.

Сферы дзейнасці:

  • літаратура;
  • пераклад;
  • літаратуразнаўства;
  • музыка, выяўленчае мастацтва;
  • кіно;
  • ахова культурнай спадчыны;
  • тэатр.

Перавага аддаецца кандыдатам ва ўзросце да 40 гадоў (у выключных выпадках – да 45), якія маюць значныя дасягненні ў сваёй галіне творчасці.

Фармальныя крытэры:

  • грамадзянства і месца сталага пражывання ў Беларусі;
  • скончаная вышэйшая адукацыя;
  • валоданне польскай мовай на базавым узроўні.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыят атрымоўвае месячную стыпендыю ў памеры 3500 злотых без уліку падаткаў. Яму будзе гарантавана месца пражывання на час стажыроўкі, але медыцынскую страхоўку ён ці яна мусіць набыць самастойна.

Як падацца

Выбар кандыдатаў адбываецца на конкурснай аснове ў тры этапы:

  • першы – ацэнка выканання формальных умоў;
  • другі – ацэнка стыпендыяльных праектаў кандыдатаў;
  • трэці – вынікі.
Неабходныя дакументы:
  • адзін экзэмпляр запоўненай анкеты ў папяровым варыянце, падпісанай заяўнікам;
  • арыгіналы мінімум 2 рэкамендацый ад вядомых у сваёй галіне дзейнасці творцаў, напісаныя ў год паступлення заяўкі на польскай мове або на беларускай/рускай з перакладам на польскую;
  • партфоліа ў папяровым выглядзе або на CD / DVD.

Усе рэкамендацыі, анкеты і узоры рэкамендацыйных лістоў можна спампаваць на сайце.

Кандыдаты на атрыманне стыпендыі Gaude Po­lo­nia павінны падаваць заяўкі асабіста альбо выслаць па пошце на адзін з адрасоў:

Польскі Інстытут у Мінску
вул. Валадарскага, 6
220030, г. Мінск

альбо

Narodowe Centrum Kultury
Program “Gaude Polonia”
Ul. Płocka 13 0
1-231 Warszawa

Дэдлайн – 15 кастрычніка 2016 года.

Падрабязную інфармацыю аб Праграме і бланкі анкет можна атрымаць на інтэрнэт-старонцы  nck.pl і ў Нацыянальным цэнтры культуры ў Варшаве (тэл. +48 22 210 01 21, e-mail bogumila.berdychowska@nck.pl), а таксама ў Польскім Інстытуце ў Мінску (Мінск, вул. Валадарскага, 6; тэлефоны +37517 200 63 78, +37517 200 95 81).

***

Пачытаць пра досвед стыпендыята праграмы Gaude Polonia і яго творчую свабоду можна ў нас на сайце.