У Маскву па нямецкі дыплом

Freie Universität Berlin сумесна з Маскоўскім дзяржаўным інстытутам міжнародных дачыненняў запрашаюць на новую LL.M.-праграму “Гаспадарчае прыватнае і гаспадарча-адміністратыўнае права Нямеччыны і Еўразвязу”.

Гэта першая адукацыйная праграма Юрыдычнага факультэта Freie Universität Berlin на нямецкай мове ў Маскве.

Змест праграмы

Удзельнікі змогуць атрымаць глыбокія веды ў адпаведных сферах нямецкага і еўрапейскага права, неабходныя для працы ў міжнародных юрыдычных фірмах, дзяржаўных установах і кампаніях, арыентаваных на супрацу з Нямеччынай.

Выкладчыкі – прафесары з усёй Нямеччыны.

Структура курсу:

  • рэгулярныя заняткі;
  • асобныя блок-семінары цягам семестру.

Перыяд навучання – два семестры, якія пачынаюцца ў жніўні 2016 г.

Мова праграмы – нямецкая.

Каго запрашаюць:

  • выпускнікоў расейскіх і замежных вну;
  • усіх, хто цікавіцца Нямеччынай;
  • тых, хто добра валодае нямецкай мовай;
  • супрацоўнікаў нямецка-расейскіх, нямецка-беларускіх фірмаў.

Патрабаванні да абітурыентаў:

  • дыплом аб вышэйшай адукацыі, пераважна – юрыдычнай;
  • досвед працы па спецыяльнасці не менш за 1 год (практыка ўваходзіць у гэты перыяд);
  • валоданне нямецкай мовай на ўзроўні не ніжэй В2.

Фінансавыя ўмовы

Навучанне па праграме каштуе 7 994 еўра плюс семестравы збор (каля 60 еўра за кожны семестр). Але ёсць зніжкі і стыпендыі (трэба паспець да 30 верасня!).

Пасля сканчэння праграмы кожны студэнт атрымае кваліфікацыю Magister legum (LL.M.) Вольнага ўніверсітэта Берліна і пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі МДІМД.

Дэдлайн падачы заявак – 31 траўня 2016 г.

З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца да Таліты Вюст talita.wuest@fu-berlin.de.

Падрабязнасці ёсць тут.