Урад Ізраіля падтрымае стыпендыяй

Урад Ізраіля прапануе замежным студэнтам стыпендыі на вучобу ў гэтай краіне.

Стыпендыі падзяляюцца на два віды:

  • аплаты летніх моўных курсаў Ulpan;
  • аплата аднаго акадэмічнага года альбо даследавання.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • грамадзянства Беларусі;
  • мець ступень бакалаўра і добрыя акадэмічныя поспехі;
  • узрост – да 35 гадоў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай альбо іўрытам;
  • кандыдат мусіць паступіць у адзін з універсітэтаў Ізраіля і толькі пасля падцверджання аб залічэнні падаць заяўку на атрыманне стыпендыі.

Фінансавыя ўмовы

Студэнты могуць атрымаць альбо поўныя, альбо частковыя стыпендыі.

Поўныя:

  • аплата навучання;
  • штомесяцовая стыпендыя на 8 месяцаў;
  • медыцынскае страхаванне.

Частковыя:

  • часта аплаты навучання;
  • штомесяцовая стыпендыя на 8 месяцаў;
  • медыцынскае страхаванне.

Перш чым падаць заяўку, неабходна ўважліва прачытаць інструкцыі па запаўненні. Заяўка складаецца з:

  • рэгістрацыйнай формы;
  • ліста, дзе кандыдат падрабязна апісвае галіну, у якой ён жадае працягнуць навучанне і ў якім універсітэце;
  • CV;
  • копіі ліста ад універсітэта Ізраіля (для даследчыкаў – ад навуковага кіраўніка аднаго з ізраільскіх унверсітэтаў). Для летніх моўных курсаў такі дакумент не патрабуецца;
  • арыгінал ці натарыяльна завераныя копіі ўсіх тэстаў, іспытаў, якія мае кандыдат у дыпломе;
  • тры фотаздымкі;
  • сертыфікат, які падцярджае добрае здароўе кандыдата.

Усе дакументы неабходна даслаць у трох экземплярах на ангельскай мове ў амбасаду Ізраіля ў роднай краіне.

Дэдлайн – 30 лістапада 2016 года.

З пытаннямі можна звяртацца на е-адрас scholarship@mfa.gov.il.