Урбаністычны фестываль у Рызе

Урбаністычны фестываль запрашае моладзь з Беларусі, Латвіі і Фінляндыі на два дні ў Рыгу.

Калі: 24 – 25 верасня. Дзе: Рыга, Латвія.

Патрабаванні да ўдзельнікаў:

  • сфера дзеянняў — арт-актывізм і ўрбаністыка;
  • узрост — ад 18 да 23 гадоў;
  • добрае валоданне ангельскай мовай.

Фінансавыя і арганізацыйныя ўмовы:

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў шэнгенскімі візамі, а таксама пакрываюць выдаткі на жыллё і транспарт.

Інфармацыя для заяўкі:

  • Імя, прозвішча, імя па бацьку (кірыліцай і лацініцай па пашпарту);
  • Нумар пашпарта, кім і калі выдан, тэрмін дзеяння;
  • Горад пражывання;
  • Кантактны нумар, электронная пошта, профіль адной з сацыяльных сетак (vk, fb, twitter);
  • Кароткі матывацыйны ліст з адказамі на наступныя пытанні: праца, адукацыя, мэты для ўдзелу ў фестывале;
  • Дадатковыя звесткі (дыета, спецыяльныя патрэбы).

Заяўку трэба даслаць на паштовую скрыню urbanlatvia@gmail.com.

Дэдлайн падачы заяўкі – 24 жніўня, а поўначы. Заяўку можна запаўняць на беларускай, рускай ці ангельскай мове, аднак ангельскамоўным будзе аддавацца перавага.