USB Rally для маладых беларусаў

EESC запрашае маладых беларусаў, якія вучацца ў Беларусі і за мяжой, да ўдзелу ў дзявятым Students of Belarus USB Rally (Літва).

Перыяд – 29 чэрвеня – 1 ліпеня 2016 года. Лакацыя – Вільня.

USB Rally арганізуецца штогод для таго, каб сабраць разам актыўную беларускую моладзь, якая жадаецца падзяліцца ідэямі і досведам для ўнёску ў будучыню Беларусі.

У дадатак да яскравых дыскусій, варкшопаў і сустрэч з выбітнымі дыпламатамі, палітыкамі, інтэлектуаламі і грамадскімі дзеячамі ўдзельнікаў чакае культурная праграма і вялізная колькасць магчымасцей для нэтворкінгу.

Тэма сёлетняга USB Rally – умацаванне міжкультурнага дыялогу і вызначэнне еўрапейскай ідэнтычнасці Беларусі.

Да ўдзелу запрашаецца моладзь ад 18 да 35 гадоў, якая вучыцца ў Беларусі альбо за мяжой, а таксама выпускнікі USB Rally.

Фінансавыя ўмовы

Арганізатары кампенсуюць выдаткі на транспарт да месца імпрэзы, забяспечваюць пражыванне, падтрымліваюць у атрыманні візы, калі неабходна. Удзельнікі мусяць толькі паклапаціцца пра медыцынскае страхаванне. Унёсак за ўдзел – 10 еўра.

Падаць заяўку можна наступным чынам:

  • спампаваць заяўку на сайце;
  • запоўніць яе;
  • даслаць на е-адрас agne.janusevska@eesc.lt.

Удзельнікаў абяруць у адпаведнасці з іх матывацыяй, апісанай ў заяўцы. Вынікі адбору паведамяць напачатку чэрвеня.

Дэдлайн – 24 траўня (23:55h).

Падрабязнасці можна даведацца па спасылцы альбо па е-адрасе agne.janusevska@eesc.lt альбо тэлефоне +370 5 270 5993.

The USB Rally 2016 арганізуецца з удзелам арганізацыі Global Belarusian Leaders і падтрымкай Міністэрства замежных спраў Літвы.