Усё-усё пра стыпендыю Copernicus

Інстытут нямецкіх даследванняў запрашае ўсіх ахвотных і зацікаўленых на інфармацыйную сустрэчу наконт стыпендыі Капернікус.

Лакацыя – Мінск, вуліца Ленінградская, 20, аўдыторыя 810. Дакладны час – 15:00 18 траўня.

Лектар Рудзігер Маркс кампетэнтна распавядзе пра сутнасць і асаблівасці стыпендыі, як на яе падавацца і адкажа на ўсе пытанні ад аўдыторыі.

Падрабязную інфармацыю можна даведацца па тэлефоне +375 17 2095990 альбо па е-mail ifd@bsu.by.