Вакансіі рэдактара і менеджэра па рэкламных праектах ў беларускай The Village

Беларуская версія інтэрнэт-часопіса The Village аб’яўляе конкурс адразу на дзве вакансіі: рэдактар і менеджэр па рэкламных праектах.

Асноўныя патрабаванні да кандыдатаў /кандыдатак на вакансію РЭДАКТАРА:

  • досвед у бізнэсе ці журналістыцы;
  • навыкі кіравання (сабой, людзьмі, праектамі);
  • пачуццё стылю;
  • любоў да гораду і ўрбаністыкі;
  • добрая ангельская мова;
  • працаздольнасць і стрэсаўстойлівасць;
  • смеласць і кураж.

Асноўныя патрабаванні да кандыдатаў /кандыдатак на вакансію МЕНЕДЖЭРА:

  • опыт працы менеджэрам не менш за 1 год;
  • добразычлівасць і ўменне дамаўляцца;
  • самаарганізаванасць;
  • опыт працы з дакументантамі;
  • стрэсаўстойлівасць.

Будучым супрацоўнікам гарантуюць вялікі аб’ём цікавай працы, рост над сабой і ўсімі абставінамі, працу ў цэнтры горада (Мінск) і іншыя цікавосткі.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна даслаць сваё рэзюмэ праз эл. адрас: agnija@kyky.org (рэдактар) і kyky@kyky.org (менеджэр).