Валанцёрскі незабыўны год у Італіі

Legambiente Prato шукае матываваных валанцёраў на EVS-праект “Be Globally Local: Erasmus+ inside our land”.

Перыяд – 5 студзеня 2017 – 4 студзеня 2018 гг. Лакацыя – Прато, Італія.

Для ўдзелу ў праекце шукаюцца 4 валанцёры з Гішпаніі, Беларусі, Харватыі, Латвіі.

Пра тoе, чым будуць займацца валанцёры, можна пачытаць у гэтым файле.

Патрабаванні да кандыдытаў:

  • зацікаўленасць у тэмах навакольнага асяроддзя, адукацыі, моладзевай палітыкі;
  • магчымасць браць удзел у праекце цягам 12 месяцаў;
  • жаданне жыць разам і дзяліцца досведам з яшчэ 5 валанцёрамі;
  • добрае валоданне ангельскай мовай;
  • добрае арыентаванне ў Microsoft Office.

Валоданне італьянскай мовай на базавым узроўні, уменне працаваць з відэа і графічнымі праграмі з’яўляецца перавагай, але не абавязковай умовай.

Як падацца

Заяўка складаецца з матывацыйнага ліста, CV, скайп-інтэрв’ю.

Фінансавыя ўмовы

Валанцёр забяспечваецца жыллём, грашыма на штоднёвыя выдаткі, а таксама картай на праезд у мясцовым грамадскім транспарце. Таксама яму вяртаецца частка грашэй на падарожжа.

Працягласць працы валанцёра будзе залежыць ад пары года. У сярэднім яна складае 5-6 гадзін на дзень. Апроч працоўных гадзін, удзельнікі праграмы будуць мець моўныя курсы італьянскай, а таксама разнастайныя трэнінгі, якія падтрымаюць самаразвіццё валанцёра.

Беларуская арганізацыя, якая абірае і адпраўляе валанцёра, – “Фіяльта”.

З пытаннямі можна звяртацца сюды. Падрабязнае апісанне праекту – па спасылцы.