Валанцёрства ў UNICEF

UNICEF Belarus шукае зацікаўленых і апантаных валанцёраў.

Калі вы жадаеце навучыцца новаму, знайсці блізкіх па светаўспрыманні сяброў і, што самае галоўнае, дапамагчы дзецям, то гэтае валанцёрства дакладна для вас!

Каб далучыцца да каманды аднадумцаў, неабходна проста запоўніць анкету па спасылцы. Чым падрабязней вы адкажаце на пытанні, тым больш шансаў атрымаць на сто адсоткаў цікавую для сябе працу.

Як толькі арганізацыі спатрэбяцца валанцёры ў пэўным рэгіёне, яна абавязкова звяжацца ў вамі.

Пазнаёміцца з арганізацыяй, яе мэтамі і дзейнасцю можна на гэтым сайце.