Валютныя катаклізмы постсавецкіх краін: бясконцая гісторыя? Публічная лекцыя

Кастрычніцкі эканамічны форум запрашае на публічную лекцыю Марэка Дамброўскага, аднаго са спікераў KEF-2016 “Рэформы для ўцягваючага росту”.

Калі: 4 лістапада, 18:15. Дзе: галерэя TUT.BY, Мінск.

Тэма лекцыі:Валютныя катаклізмы постсавецкіх краін: бясконцая гісторыя?

Падчас лекцыі прафесар адкажа на пытанні аб тым, ці сапраўды надзвычайнай з’яўляецца няўстойлівасць эканомік постсавецкіх краін ва ўмовах знешняй турбулентнасці, мноства мікраэканамічных дысбалансаў, структурных і ўпраўленчых праблем. Таксама ўдзельнікі высветляць, якой мусіць быць антыкрызісная палітыка для прадухілення рэгулярных крызісаў.

Марэк Дамброўскі – доктар эканамічных навук, прафесар, старэйшы навуковы супрацоўнік Bruegel і CASE – Центра сацыяльна-эканамічных даследванняў у Варшаве, прафесар НДУ ВШЭ, чалец Уліковага савета Інстытута эканамічнай палітыкі імя Е. Т. Гайдара ў Маскве.

Уваход вольны!

Больш падрабязнасцей па спасылцы ці на афіцыйным партале TUT.BY.