Варты праект ад Амбасады ЗША

Амбасада ЗША ў Мінску і Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларуская Асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА” абвяшчае новую выдатную магчымасць для моладзі ва ўзросце 13-17 гадоў паўдзельнічаць у 2-гадовай бясплатнай адукацыйнай праграме Access.

Праграма складаецца з курсу ангельскай мовы (360 гадзін), міжкультурных зносінаў, падтрымкі самаразвіцця.

Праграма пакуль з’яўляецца пілотнай. Яе будуць рэалізоўваць у школе №3 горада Чэрвень Мінскай вобласці і ў Мінску на базе школы №161.

Асноўныя мерапрыемствы будуць складацца з:

  • пазакласных інтэрактыўных заняткаў па ангельскай мове і камп’ютарнай граматнасці;
  • культурна-забаўляльных мерапрыемстваў на ангельскай мове;
  • вывучэння культуры і традыцый англамоўных краінаў;
  • профільных лінгвістычных летнікаў;
  • далучэння школьнікаў да валанцёрскай працы і грамадска-карыснай дзейнасці.

У кожным горадзе абяруць двух матываваных выкладчыкаў ангельскай мовы і 14 матываваных школьнікаў з асаблівымі патрэбамі ва ўзросце 13-17 гадоў. Тры разы на тыдзень цягам 2 гадоў з імі будуць праводзіцца інтэрактыўныя заняткі па мове, наведванне культурных і спартыўных мерапремстваў. Летам арганізуюцца 2 лінгвістычныя кэмпы.

Калі праграма пойдзе паспяхова, яе плануюць пашырыць на іншыя рэгіёны, каб заангажаваць большую колькасць школьнікаў, якія знаходзяцца ў цяжкой жыццёвай сітуацыі.

Падрабязнасці можна даведацца па спасылцы і на старонцы Амбасады ЗША ў Мінску.